Translating:Новы праект
Translatewiki.net зычыць расці
Мы шукаем больш праектаў! Не саромейцеся звязацца з намі і абмеркаваць, як ваш праект можа быць дададзеным да translatewiki.net. Мы цэнім працу перакладчыкаў добраахвотнікаў, гэта азначае, што мы шукаем здаровыя праекты, якія актыўна развіваюцца ў агляднай будучыні. Мы таксама падкрэсліваем важнасць сувязі паміж перакладчыкамі і распрацоўшчыкамі. Ніжэй кароткі пералік таго важнага, што мы спадзяемся ўбачыць у новым праекце, і працэсы якімі неабходна кіраваць пасля прыняцця.
Мы патрабуем...
Адкрытасць | |
![]() |
Мы прымаем толькі праекты з вольнымі ліцэнзіямі і адкрытым крынічным кодам. Мы самі вырашаем, якія праекты падтрымліваць. Нашыя вытокі паходзяць з МэдыяВікі ды Вікімэдыі, і для нас гэта найбольшыя вартасьці. Калі вашая праграма ня вольная, але вы тым ня меней хочаце выкарыстоўваць гэтае праграмнае забесьпячэньне, глядзіце дакумэнтацыю. |
Распрацоўка | |
![]() |
Новы праект мусіць знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы і выкарыстоўваць сыстэму кантролю вэрсіяў. Мы ўжо знаёмыя з CVS, Subversion і Git. Праект мусіць пэрыядычна публікаваць абнаўленьні ці абнаўляць пераклады іншым чынам. Патрэбна як мага болей скараціць час дастаўкі перакладу ва ўжываньне (ПВУ). Ёсьць розныя спосабы дасягнуць гэтага, можна іх абмеркаваць. |
Інтэграцыя | |
![]() |
У ідэале пасьля перакладу вашага праекту праз translatewiki.net ягоная каманда павінна атрымаць права ўносіць зьмены ў ваш прадукт. Для гэтага патрэбная працэдура даданьня мовы і доступ для запісу (з захаваньнем зьменаў) прынамсі для аднаго супрацоўніка каманды translatewiki.net, каб гарантаваць інтэграцыю працы перакладчыкаў. Каманда Translatewiki.net назапасіла вялікі досьвед захоўваньня зьменаў у розных сыстэмах кантролю вэрсіяў. |
Мы б хацелі…
Падтрымка i18n | |
![]() |
Мы падтрымліваем толькі сымбальную кадоўку UTF-8. Пажаданая падтрымка ў праграмным асяродзьдзі i18n для зьменных, розных формаў множнага ліку і пісьма справа налева. Таксама варта ўлічыць падтрымку розных граматычных формаў, склонаў, родаў удзельнікаў, калі да іх зьвяртаюцца наўпрост або іншыя ўдзельнікі згадваюць тых у тэкстах інтэрфэйсу. У гэтым найчасьцей здараюцца памылкі і затрымкі; каб пазьбегнуць іх, паспрабуйце прачытаць нашыя парады па перакладах для распрацоўнікаў. |
Сувязь | |
![]() |
Распрацоўнік праекту мае быць актыўным у translatewiki.net, каб адказваць на пытаньні, паведамляць пра бліжэйшыя абнаўленьні, каардынавацца з групай распрацоўнікаў праекту ды інш. Наш падыход да перакладу найлепш працуе тады, калі інфармацыя як мага вальней абменьваецца між супольнасьцямі распрацоўнікаў і перакладнікаў. Сувязьнік праекту адыгрывае ў гэтым істотную ролю. |
Фарматы файлаў | |
![]() |
Сыстэма translatewiki.net заснаваная на перакладзе файлаў. Перавага надаецца заснаваным на ключах фарматам, такім як уласьцівасьці Java ці фармат Ruby YAML. Сярод іншых падтрымваных фарматаў: масівы PHP, зьменныя PHP і Gettext. Калі вы плянуеце іншы фармат, паведамце пра гэта нам; з нашага досьведу, падтрымку новага файлавага фармату для вас дадаць параўнальна проста, калі вы адмысловец у PHP. |
Всё яшчэ зацікаўленыя? Добра. Зьвяжыцеся з намі, калі ласка, на IRC-канале #mediawiki-i18n у freenode, э-поштай ці на старонцы падтрымкі. Хоць для вырашэньня любых пытаньняў і наладжваньня работы няма нічога лепшага за чат у рэальным часе. Калі ж вы сьпярша хочаце даведацца яшчэ нешта, то можаце паглядзець старонку перакладаў для распрацоўнікаў.