Пераклад:Новы праект
Translatewiki.net хоча расьці
Мы шукаем больш праектаў! Не саромейцеся зьвязацца з намі і абмеркаваць, як можна дадаць ваш праект да translatewiki.net. Мы цэнім працу нашых перакладнікаў-дабраахвотнікаў, гэта азначае, што мы шукаем здаровыя праекты, якія актыўна разьвіваюцца ў агляднай будучыні. Мы таксама падкрэсьліваем важнасьць сувязі паміж перакладнікамі і распрацоўнікамі. Ніжэй кароткі пералік таго важнага, што мы спадзяёмся ўбачыць у новым праекце, і працэсы, якімі неабходна кіраваць пасьля прыняцьця.
Мы патрабуем…
Адкрытасьць | |
![]() |
Мы прымаем толькі праекты з вольнымі ліцэнзіямі і адкрытым крынічным кодам. Мы самі вырашаем, якія праекты падтрымліваць. Нашыя вытокі паходзяць з МэдыяВікі ды Вікімэдыі, і для нас гэта найбольшыя вартасьці. Калі вашая праграма ня вольная, але вы тым ня меней хочаце выкарыстоўваць гэтае праграмнае забесьпячэньне, глядзіце дакумэнтацыю. |
Разьвіцьцё | |
![]() |
Новы праект мусіць знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы і выкарыстоўваць сыстэму кантролю вэрсіяў. Мы ўжо знаёмыя з CVS, Subversion і Git. Праект мусіць пэрыядычна публікаваць абнаўленьні ці абнаўляць пераклады іншым чынам. Патрэбна як мага болей скараціць час дастаўкі перакладу ва ўжываньне (ПВУ). Ёсьць розныя спосабы дасягнуць гэтага, можна іх абмеркаваць. |
Інтэграцыя | |
![]() |
У ідэале пасьля перакладу вашага праекту праз translatewiki.net прадстаўнік ягонай каманды ўнясе абнаўленьні перакладу ў ваш праект. Для гэтага патрэбная працэдура даданьня мовы. Translatewiki.net патрэбны доступ для запісу зьменаў у ваш праект (напрыклад, доступ на запіс непасрэдна запытамі push/pull) альбо доступ да галіны, якая будзе заўважаная і злучаная. Гэта забясьпечвае рэгулярную інтэграцыю працы перакладчыкаў. |
Мы хацелі б...
Падтрымка i18n | |
![]() |
Мы падтрымліваем толькі сымбальную кадоўку UTF-8. Пажаданая падтрымка ў праграмным асяродзьдзі i18n для зьменных, розных формаў множнага ліку і пісьма справа налева. Таксама варта ўлічыць падтрымку розных граматычных формаў, склонаў, родаў удзельнікаў, калі да іх зьвяртаюцца наўпрост або іншыя ўдзельнікі згадваюць тых у тэкстах інтэрфэйсу. У гэтым найчасьцей здараюцца памылкі і затрымкі; каб пазьбегнуць іх, паспрабуйце прачытаць нашыя парады па перакладах для распрацоўнікаў. |
Зносіны | |
![]() |
Распрацоўнік праекту мае быць актыўным у translatewiki.net, каб адказваць на пытаньні, паведамляць пра бліжэйшыя абнаўленьні, каардынавацца з групай распрацоўнікаў праекту ды інш. Наш падыход да перакладу найлепш працуе тады, калі інфармацыя як мага вальней абменьваецца між супольнасьцямі распрацоўнікаў і перакладнікаў. Сувязьнік праекту адыгрывае ў гэтым істотную ролю. |
Фарматы файлаў | |
![]() |
Сыстэма translatewiki.net заснаваная на перакладзе файлаў. Перавага надаецца заснаваным на ключах фарматам, такім як JSON, уласьцівасьці Java ці фармат Ruby YAML. Іншыя падтрымваныя фарматы ўключаюць Gettext, Android і iOS. Калі вы плянуеце іншы фармат, паведамце пра гэта нам; з нашага досьведу, падтрымку новага файлавага фармату для вас дадаць параўнальна проста, калі вы адмысловец у PHP. |
Still interested? Good. You can contact us via,
- Our issue tracker - Phabricator. Fill out the project information section on this task template.
- Our support page. First, create an account as a developer (using the Can't submit some translations right now? option) on the homepage, wait for your account to be approved and then create a support ticket.
If you want to explore some more first, then try the localisation for developers page.