Intuition:Wlmsurvey-2012-welcome-text/be-tarask
Вітаем у апытаньні ўдзельнікаў конкурсу «Вікі любіць славутасьці — 2012»! Мэтай гэтага апытаньня зьяўляецца збор меркаваньняў удзельнікаў «Вікі любіць славутасьці», чаму яны ўдзельнічалі ў конкурсе, ці падабаўся ім стан арганізацыі конкурсу. Нашая мэта — выкарыстаць гэтыя зьвесткі для ўдасканаленьня наступнага конкурсу «Вікі любіць славутасьці — 2013», каб ён быў яшчэ прыемнейшы, лягчэйшы і весялейшы! Вашыя адказы будуць выкарыстаныя для збору ананімнай статыстыкі. Зьвесткі ня будуць выкарыстаныя, перададзеныя або апублікаваныя з разгалошваньнем прыватнай інфармацыі ні пры якіх варунках. Апытаньне зойме ў Вас каля 5 хвілін, і мы загадзя дзякуем Вам, што знайшлі час. Заўважце, што ніводнае з пытаньняў не зьяўляецца абавязковым, і Вы можаце на іх не адказваць, калі няма жаданьня.
З павагай, Эльке, Лёдэвяйк, Маартэн і Томаш Каардынатары «Вікі любіць славутасьці», info@wikilovesmonuments.org