MediaWiki:Prefswitch-main/be

From translatewiki.net
Скрыншот новага навігацыйнага інтэрфейсу Вікіпедыі (павялічыць)
Скрыншот інтэрфейсу рэдагавання звычайнай старонкі (павялічыць)
Скрыншот новага інтэрфейсу акна для дадання спасылак

Каманда аналізу Фонду Вікімедыя шмат працавала з валанцёрамі ад супольнасці, каб палегчыць вашу працу з Вікіпедыяй і іншымі праектамі. Мы вельмі рады паказаць вам некаторыя ўдасканаленні, у тым ліку новае афармленне і спрашчэнне працэсу рэдагавання. На гэтыя змены, зробленыя на аснове вынікаў тэставання новых функцый за апошні год, ускладзенае палягчэнне працы для новых удзельнікаў. Паляпшэнне зручнасці карыстання нашымі праектамі з’яўляецца прыярытэтам для Фонду Вікімедыя, таму мы яшчэ падзелімся абнаўленнямі ў будучыні. Каб даведацца болей, наведайце адмысловы запіс у блогу Фонду Вікімедыя на гэтую тэму.

Што мы змянілі

  • Навігацыя: Мы палепшылі навігацыю для чытання і рэдагавання старонак. Цяпер закладкі ў верхняй частцы кожнай старонкі дазваляюць дакладней зразумець, што Вы праглядаеце: артыкул ці старонку абмеркавання, а таксама, ці Вы чытаеце, ці рэдагуеце старонку.
  • Паляпшэнні панэлі рэдагавання: Мы перапрацавалі панэль рэдагавання для таго, каб зрабіць яе больш простай у выкарыстанні. Цяпер фарматаванне старонак робіцца болей лёгкім і інтуітыўным шляхам.
  • Майстар стварэння спасылак: Лёгкі ў выкарыстанні інструмент дазваляе Вам дадаваць спасылкі на іншыя старонкі так жа, як і на вонкавыя сайты.
  • Паляпшэнні пошуку: Мы палепшылі пошукавыя падказкі, каб хутчэй паказаць неабходную Вам старонку.
  • Іншыя магчымасці: Мы таксама ўвялі майстар стварэння табліц для палягчэння іх стварэння і магчымасць пошуку і замены для палягчэння рэдагавання старонак.
  • Лагатып Вікіпедыі: Мы змянілі лагатып. Падрабязнасці глядзіце ў блогу Фонду Вікімедыя.