Барацьба з фармалізмам

Як раз, кароткасьцю ахвяраваць ня трэба. Калі арыгінал складаецца з 3-х ці 4-х словаў, а яго перакладаюць у перагружаны ўскладненьнямі сказ, то трэба штосьці рабіць. Шашачкі шашачкамі, але ехаць таксама трэба.

Wizardist14:32, 22 June 2010

Мяркую, што ў гэтым выпадку даўжыня не крытычная. Ізноў жа праблема ў перадачы сэнсу. Нельга ахвяраваць сэнсам дзеля даўжыні.

EugeneZelenko14:03, 23 June 2010

Выбачаюся канечне за яблафагію невялікую, але: вы што набудзеце, Макбук са зручным інтэрфэйсам, ці кампутар з Джэнту, які некалькі дзён толькі зьбіраць трэба (джэнту, у сэнсе), а потым сьвет перазьбіраць па сто разоў? Ня будзь я заафілампінгвінафілам, абраў бы Макбук не задумваючыся.

Wizardist16:10, 23 June 2010

Прашу прабачэньня, але аналёгія не трапная.

І канкрэтна гэтым выпадку — апісаньне праграмы наўрадці будуць чытаць шмат разоў надзень…

Я нічога ня маю супраць кароткіх перакладаў, якія не скажаюць сэнс.

EugeneZelenko13:54, 24 June 2010