Правіць і рэдагаваць
Appearance
Fragment of a discussion from User talk:Plaga med
У нас "правіць" актывуе ўсе дзеянні са старонкамі, апроч стварэння (там закладка і завецца "стварыць"), не толькі з артыкуламі, а і з шаблонамі, катэгорыямі, старонкамі правілаў, усё-ўсё-ўсё. Па-мойму, што Вы далі цытаты са слоўнікаў, пра якія і сам казаў вышэй, якраз сведчаць за вузкасць значэння "рэдагаваць" як пэўнай прафесійнай дзейнасці -- праца рэдактарам ці то тэкстаў, ці то іншых матэрыялаў (відэа-, аўдыё-, інш.). Не бачу прычыны звужаць сэнс таго, што робяць у Вікіпедыі праз гэтую закладку, толькі каб адпавядаць уяўленням кагосьці ў іншых праектах, пагатоў праектаў іншага плану і сутнасці.