Jump to content

User talk:Plaga med

From translatewiki.net

Hi Plaga med. Welcome to translatewiki.net!

You can now start translating.

You should also check the portal for your language, the link is in the sidebar. Other useful pages are linked in the menu next to this message.

Your translations are transferred to the standard product every few days or every few weeks, depending on the product. Please notice that it may take longer before you see your translation in the actual product.

We wish you a productive and pleasant stay. Please leave any questions on Support (the link is also available on any page, in the navigation sidebar). Cheers!


-- WelcomeMessageBot (talk) 23:03, 7 October 2022 (UTC)

Contents

Thread titleRepliesLast modified
"Пераключыцца" і "не існуе"311:32, 23 November 2022
Правіць і рэдагаваць409:13, 13 October 2022
Карыстальнік016:16, 12 October 2022

"Пераключыцца" і "не існуе"

Вітаю. Пераключыцца можна толькі самому ("пераключыць сябе"), пра пераключэнне кагосьці або чагосьці -- пераключыць. Тут жа вядзецца менавіта пра пераключэнне чагосьці, а не сябе, т.б. -цца проста не пра гэта. Наконт "не існуе", так цяпер і гавораць, і пішуць, але канструкцыя штучная, нават калькаваная з рускага канцылярыту, у жывой штодзённай гаворцы было і ёсць "няма", цалкам адпаведнае сітуацыі, і навошта падмяняць жывую чалавечую гаворку на канцылярыт незразумела.

Maksim L. (talk)12:58, 19 November 2022

Я не буду ў чарговы раз распісваць доўга па кожнай заўвазе, гэта марнаванне сілаў, таму не трачу часу на адказы ў Вікіпедыя:Тэрміналогія. Проста як-небудзь набяруся сілаў і зраблю больш агульнае абмеркаванне па прынцыпах працы з тэрміналогіяй, і як згодна акадэмічным прынцыпам фармуецца тэрміналогія, бо я раз за разам у нашых дыскусіях бачу не валоданне тэмай этапаў фармавання тэрміналогіі і разуменнем таго, на якім этапе беларуская ІТ тэрміналогія ўжо даўно знаходзіцца. Без гэтага ўсе нашы дыскусіі — бессэнсоўныя і тупіковыя і іх вынікам будзе толькі нарошчванне таксічнай камунікацыі, да чаго ў мяне няма аніякага імпэту.

Пераключыцца — агульная тэрміналогія для таго англійскага адпаведніка, які я перакладаў, але можна абмяркоўваць. Прашу ў чарговы раз прыводзіць у сваіх заўвагах радкі на мове арыгінала.

Не існуе ≠ няма. Калі нейкай рэчы дзесьці «няма», гэта не азначае, што яе «не існуе». Does not exist — менавіта пра «не існуе», гэта базавае валоданне англійскай мовай.

Наконт жывой мовы — увогуле маўчу. Вы перакладаеце на «жывую мову», ці на літаратурную? Гэта таксама пра базавыя веды ў мовазнаўстве і разуменні розніцы паміж жывой мовай і літаратурнай-акадэмічнай.

Plaga med (talk)13:49, 20 November 2022

Тут праект такі, усё робіцца праз дыялог, кансэнсус і са спасылкай на _аўтарытэтныя_ крыніцы. Аднаасобна нічога не робіцца, пагатоў калі гэта тычыцца інтэрфейсу праекта з вялікімі праглядамі. Каб не марнаваць часу можна не распісваць на прасціну па дзесяць разоў адно і тое выключна ўласнае бачанне, а адзін раз даць спасылку на аўтарытэтную крыніцу, чаму гэта так. І аўтарытэтная крыніца гэта не ўнутраны слоўнік Гугла ці МС, ці яшчэ кагосьці -- яны безыменныя, то пра іх аўтарытэтнасць немагчыма скласці ўяўлення. Перакладаць мы мусім на жывую літаратурную мову, якую можна спраўдзіць па аўтарытэтных слоўніках. А не на навамову з калек з чыёйсьці галавы, бо "мастак так бачыць". А "not exist" як "не існуе", то вядома гэта далітаральны пераклад, толькі ці трэба ён тут -- няўжо "не існуе" ўжо стала не сінонімам людскаму "няма". Частка таго што Вы робіце нічым не абгрунтавана, як напрыклад замена "ўкласці" на "запампаваць".

Maksim L. (talk)09:16, 23 November 2022
 

Каб было зразумела, жывы прыклад: "у мяне няма яблыка", -- чаму няма, яно ж пэўна існуе дзесьці. А так то можна сказаць "у мяне не існуе яблыка" і нават гэты "сінонім" зразумеюць. Толькі што з гэтага літаратурна, па-мойму, пытаннечка рытарычнае.

Maksim L. (talk)11:32, 23 November 2022
 
 

Правіць і рэдагаваць

Вітаю. У be:wiki ўжываецца варыянт "правіць", ад пачатку яе існавання. Калі ласка, патлумачце ў чым сэнс змены на "рэдагаваць" ў прыладзе да Андроіда для той жа мовы? Калі памылка або зусім абы як перакладзена, то я ўсё разумею, але тут жа ніякай памылкі ўжо 12 гадоў так. Дзякуй.

Maksim L. (talk)16:10, 12 October 2022

ТСБМ, для правіць бачу такія тлумачэнні: «5. што. Рамантаваць, папраўляць, рапараваць. Дзядзька сядзіць на табурэтцы каля лавы, тварам да сцяны, і правіць хамут. Брыль. 6. што. Выпраўляць памылкі ў чым-н. Ці .. [Заранік] вычытваў гранкі, ці правіў заметкі і артыкулы для здачы ў набор, ніяк не мог забыцца на пісьмы, паказаныя рэдактарам. Хадкевіч. 7. што. Тачыць, вастрыць. Правіць брытву.»

То бок гэта азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя.

Агульна прынятая тэрміналогія ў іншых праектах — рэдагаваць для дзеяслова. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу і я пакуль пакідаю «праўка», хаця таксама лічу, што тэрмін — не ўдалы.

Plaga med (talk)18:40, 12 October 2022

Усе тлумачальныя слоўнікі, якія мне даступныя, тлумачаць "рэдагаваць" праз "выпраўляць", то бок "рэдагаваць" гэта "рабіць праўкі". І як разумею, у "рэдагаваць" вузкі сэнс -- рабіць гэта менавіта ў рэдакцыі (нейкага выдання), то бок гэта назва прафесійнага занятку рэдактара, які заключаецца ў праўцы тэкстаў. А правіць -- рабіць, змяняць, рамантаваць, выпраўляць памылкі -- што заўгодна, дзе заўгодна і хто заўгодна. Іншыя праекты, то яны не па-беларуску і ці слушна так на іх мовах асобнае пытаннечка, якое не тычыцца беларускага праекту ніяк.

Maksim L. (talk)20:19, 12 October 2022

Пад іншымі праектамі маюцца на ўвазе пераклады на беларускую Google, Samsung, Telegram і інш. Гэта беларускія праекты, над якімі таксама працавалі беларусы.

Наконт сэнсу слова «рэдагаваць», для тэкстаў ён якраз па-мойму больш падыходзіць і пад сабой мае на ўвазе больш шырокі спектр дзеянняў:

У ТСБЛМ 2002 бачу, што там толькі пра выпраўленне тэксту напісана.

ТСБМ: «1. Чытаць, правяраць і выпраўляць які-н. тэкст, рукапіс, праводзіць літаратурную апрацоўку тэксту, рукапісу. Рэдагаваць артыкул. ▪ Матэрыялы ў насценную газету ўсё больш прыбывалі. А Сёмка Чыжык з запалам рэдагаваў яе. Каваль. 2. Кіраваць выданнем чаго-н., быць рэдактарам. Рэдагаваць падручнік.»

Англа-бел слоўнік Суша: «1. рэдагава́ць, рыхтава́ць да дру́ку 2. манці́раваць (фільм, тэле- або радыёперадачу) 3. быць рэда́ктарам (газеты, часопіса, кнігі і да т.п.) edit out [ˌedɪtˈaʊt] phr.v. выкрэ́сліваць, выкіда́ць (пры рэдагаванні)»

Рэдактарскі працэс не заўсёды пад сабой разумее выпраўленне чагосьці, ёсць як праўкі, так і дапаўненні і іншыя апрацоўкі, касметычныя ў тым ліку.

Правіць бліжэй да fix — выправіць.

Дыскусійным можа быць «рэдагаванне»/«праўка» чагосьці, акрамя тэксту. А так, мне здаецца, што для большасці выпадкаў менавіта ў Вікіпедыі тут лепей пасуе, ды й пераемнасць з іншымі праектамі захоўваецца тады.

Plaga med (talk)20:35, 12 October 2022

У нас "правіць" актывуе ўсе дзеянні са старонкамі, апроч стварэння (там закладка і завецца "стварыць"), не толькі з артыкуламі, а і з шаблонамі, катэгорыямі, старонкамі правілаў, усё-ўсё-ўсё. Па-мойму, што Вы далі цытаты са слоўнікаў, пра якія і сам казаў вышэй, якраз сведчаць за вузкасць значэння "рэдагаваць" як пэўнай прафесійнай дзейнасці -- праца рэдактарам ці то тэкстаў, ці то іншых матэрыялаў (відэа-, аўдыё-, інш.). Не бачу прычыны звужаць сэнс таго, што робяць у Вікіпедыі праз гэтую закладку, толькі каб адпавядаць уяўленням кагосьці ў іншых праектах, пагатоў праектаў іншага плану і сутнасці.

Maksim L. (talk)09:13, 13 October 2022
 
 
 
 

Карыстальнік

Таксама пра "карыстальнік", Вы ж даведаліся, што кансэнсусу за змену "ўдзельнік" на "карыстальнік" няма, ніхто гэта не падтрымаў. Чаму Вы змяняеце інтэрфейс?

Maksim L. (talk)16:16, 12 October 2022