Загрузіць
Патлумачце, калі ласка, як вы будзеце адасабляць словы download, upload і load, калі яны будуць знаходзіцца ў адным раду? Іншыя перакладчыкі ўжо даўно вырашылі гэту праблему ў іншых прадуктах, засноўваючыся на агульным узусе і гісторыі арыгінальных тэрмінаў, у якіх вельмі важным быў напрамак дзеяння яшчэ з часоў мэйнфрэймаў (праўда спачатку напрамак быў адваротны). Агульны кансэнсус сярод прафесійных перакладчыкаў: download — спампаваць, upload — запампаваць, load — загрузіць. Гэта ж я пазначаў у гласарыі з некаторымі дадатковымі тлумачэннямі. Спрабую зрабіць Вікіпедыю адэкватнай усяму астатняму моўнаму асяроддзю, але бачу, як мае спробы адкатваюць без тлумачэнняў. Я разумею, што ў плане працы з тэрміналогіяй трэба будзе асобнае агульнае абмеркаванне, бо тут бачу нейкае базавае непаразуменне з некаторымі ўдзельнікамі, з-за якога далейшы дыялог па некаторых пытаннях працягваць маларэзультатыўна, пакуль не зробіш 2 крокі назад. Але хочацца хаця б тут неяк паставіць кропку, каб мы адзін аднаму не перашкаджалі і гэта не скатвалася ў нейкую пасіўную агрэсію і сталую вайну адкатаў.
Ці ёсць магчымасць прадставіць крыніцу, адкуль бяруцца дадзеныя правілы перакладаў?
Тут складанае пытанне. Магу спасылацца на прадукты, якія выкарыстоўваюць такую тэрміналогію (Telegram — лепшы з прыкладаў, над якім у тым ліку шмат працаваў і я), на людзей і на інфармацыю аб гласарыях Google, Samsung і Microsoft (у Google самыя вялікія патрабаванні да акадэмічнасці перакладу, так што там найлепшыя гласарыі зараз), якія з’яўляюцца закрытымі і ў адкрытым доступе ёсць толькі састарэлая версія ў MS тут і некаторыя таблічкі ад перакладчыкаў.
Праекты камерцыйныя, спраўдзіць тое, што яны выкарыстоўваюць такія тэрміны можна толькі адкрыўшы некаторыя іх прадукты і паглядзеўшы прыклады словаўжывання. Таксама ёсць некаторая камунікацыя з людзьмі блізкімі да тамтэйшых колаў у суполцы перакладу Telegram, зараз я маю ў сябе сабраны па сутнасці большую частку асноўнай актуальнай тэрміналогіі, якую сёння выкарыстоўваюць розныя якасныя праекты, мо чулі пра Аляксандра Шумскага, тады будзе прасцей. Таксама ў камунікацыі бываюць моманты спасылак на прыватныя меркаванні з інстытуту мовазнаўства, але тут я не магу ні на што спаслацца акрамя ТСБМ апошняга. Зараз у мяне да яго доступу няма, але калі ў вас ёсць, то вы можаце там пабачыць, як некаторыя тэрміны паступова нармалізуюцца там.
Таксама я бы мог спаслацца на агульную практыку словаўжывання, але мы не маем такіх інструментаў для замераў, не маем карпусоў тэхнічных тэкстаў, таму тут я магу толькі спадзявацца, што мы бачым і ўспрымаем сітуацыю аднолькава, што не заўсёды прадукцыйна.
Тут такое пытанне, або вы прымаеце тэрміналагічныя камісіі Google і Samsung як за аўтарытэт, які можна ставіць часамі пад сумневы але з большага прыслухоўвацца да іх аргументаў і экспертызы, што па сутнасці набліжае Вікіпедыю да сучаснай тэрміналагічнай рэчаіснасці і ўбудоўвае яе ў агульную моўную сістэму тэхнічных інтэрфейсаў. Або вы кажаце, што я абсалютна ні на што не спаслаўся вышэй, Google і Samsung is not the autorty, cuz be-wikipedia is the majority, у выніку, на мой погляд, маем сітуацыю, калі Вікіпедыя будзе знаходзіцца на крок ззаду ўсёй сучаснай перакладчыцкай практыкі. Сітуацыя выпраўляецца, вядома, пару месяцаў таму я знаходзіў такія памылкі і састарэўшыя пераклады, што ў мяне вочы выкатваліся (з усёй павагай да іншых удзельнікаў, гэта маё стаўленне), але зараз сітуацыя ўжо паляпшаецца.
Хачу сабрацца з сіламі, каб дзесьці (яшчэ не ведаю дзе) распачаць дыскусію аб падыходзе да перакладу і тэрміналогіі ў Вікіпедыі, бо той узровень дыскусіі, які маем тут усё ж не дацягвае да таго, што я лічу больш сучасным і прагрэсіўным падыходам, а часамі і мае непрыемнае адценне пасіўнай агрэсіі і моўнай вайны. Спадзяюся, што мы прыйдзем да нейкага новага этапу тут і наш узровень дыскусій тэрміналогіі (агулам, ва ўсёй Вікіпедыі, а не з вамі асабіста) стане вышэйшым.