User talk:Zmickli21

From translatewiki.net
translatewiki.net
Introduction
Getting started
Translation tutorial
How to start
See also
Localisation guidelines
Translating offline
FAQ
Support

Hi Zmickli21. Welcome to translatewiki.net!

You can now start translating.

You should also check the portal for your language, the link is in the sidebar. Other useful pages are linked in the menu next to this message.

Your translations are transferred to the standard product every few days or every few weeks, depending on the product. Please notice that it may take longer before you see your translation in the actual product.

We wish you a productive and pleasant stay. Please leave any questions on Support (the link is also available on any page, in the navigation sidebar). Cheers!


-- WelcomeMessageBot (talk) 11:08, 10 December 2022 (UTC)

Contents

Thread titleRepliesLast modified
Загрузіць223:17, 18 February 2023
Рэдагаванні018:23, 18 December 2022
Вікідадзеныя→Вікіданыя012:08, 18 December 2022

Загрузіць

Патлумачце, калі ласка, як вы будзеце адасабляць словы download, upload і load, калі яны будуць знаходзіцца ў адным раду? Іншыя перакладчыкі ўжо даўно вырашылі гэту праблему ў іншых прадуктах, засноўваючыся на агульным узусе і гісторыі арыгінальных тэрмінаў, у якіх вельмі важным быў напрамак дзеяння яшчэ з часоў мэйнфрэймаў (праўда спачатку напрамак быў адваротны). Агульны кансэнсус сярод прафесійных перакладчыкаў: download — спампаваць, upload — запампаваць, load — загрузіць. Гэта ж я пазначаў у гласарыі з некаторымі дадатковымі тлумачэннямі. Спрабую зрабіць Вікіпедыю адэкватнай усяму астатняму моўнаму асяроддзю, але бачу, як мае спробы адкатваюць без тлумачэнняў. Я разумею, што ў плане працы з тэрміналогіяй трэба будзе асобнае агульнае абмеркаванне, бо тут бачу нейкае базавае непаразуменне з некаторымі ўдзельнікамі, з-за якога далейшы дыялог па некаторых пытаннях працягваць маларэзультатыўна, пакуль не зробіш 2 крокі назад. Але хочацца хаця б тут неяк паставіць кропку, каб мы адзін аднаму не перашкаджалі і гэта не скатвалася ў нейкую пасіўную агрэсію і сталую вайну адкатаў.

Plaga med (talk)17:42, 12 February 2023

Ці ёсць магчымасць прадставіць крыніцу, адкуль бяруцца дадзеныя правілы перакладаў?

Zmickli21 (talk)07:14, 13 February 2023

Тут складанае пытанне. Магу спасылацца на прадукты, якія выкарыстоўваюць такую тэрміналогію (Telegram — лепшы з прыкладаў, над якім у тым ліку шмат працаваў і я), на людзей і на інфармацыю аб гласарыях Google, Samsung і Microsoft (у Google самыя вялікія патрабаванні да акадэмічнасці перакладу, так што там найлепшыя гласарыі зараз), якія з’яўляюцца закрытымі і ў адкрытым доступе ёсць толькі састарэлая версія ў MS тут і некаторыя таблічкі ад перакладчыкаў.

Праекты камерцыйныя, спраўдзіць тое, што яны выкарыстоўваюць такія тэрміны можна толькі адкрыўшы некаторыя іх прадукты і паглядзеўшы прыклады словаўжывання. Таксама ёсць некаторая камунікацыя з людзьмі блізкімі да тамтэйшых колаў у суполцы перакладу Telegram, зараз я маю ў сябе сабраны па сутнасці большую частку асноўнай актуальнай тэрміналогіі, якую сёння выкарыстоўваюць розныя якасныя праекты, мо чулі пра Аляксандра Шумскага, тады будзе прасцей. Таксама ў камунікацыі бываюць моманты спасылак на прыватныя меркаванні з інстытуту мовазнаўства, але тут я не магу ні на што спаслацца акрамя ТСБМ апошняга. Зараз у мяне да яго доступу няма, але калі ў вас ёсць, то вы можаце там пабачыць, як некаторыя тэрміны паступова нармалізуюцца там.

Таксама я бы мог спаслацца на агульную практыку словаўжывання, але мы не маем такіх інструментаў для замераў, не маем карпусоў тэхнічных тэкстаў, таму тут я магу толькі спадзявацца, што мы бачым і ўспрымаем сітуацыю аднолькава, што не заўсёды прадукцыйна.

Тут такое пытанне, або вы прымаеце тэрміналагічныя камісіі Google і Samsung як за аўтарытэт, які можна ставіць часамі пад сумневы але з большага прыслухоўвацца да іх аргументаў і экспертызы, што па сутнасці набліжае Вікіпедыю да сучаснай тэрміналагічнай рэчаіснасці і ўбудоўвае яе ў агульную моўную сістэму тэхнічных інтэрфейсаў. Або вы кажаце, што я абсалютна ні на што не спаслаўся вышэй, Google і Samsung is not the autorty, cuz be-wikipedia is the majority, у выніку, на мой погляд, маем сітуацыю, калі Вікіпедыя будзе знаходзіцца на крок ззаду ўсёй сучаснай перакладчыцкай практыкі. Сітуацыя выпраўляецца, вядома, пару месяцаў таму я знаходзіў такія памылкі і састарэўшыя пераклады, што ў мяне вочы выкатваліся (з усёй павагай да іншых удзельнікаў, гэта маё стаўленне), але зараз сітуацыя ўжо паляпшаецца.

Хачу сабрацца з сіламі, каб дзесьці (яшчэ не ведаю дзе) распачаць дыскусію аб падыходзе да перакладу і тэрміналогіі ў Вікіпедыі, бо той узровень дыскусіі, які маем тут усё ж не дацягвае да таго, што я лічу больш сучасным і прагрэсіўным падыходам, а часамі і мае непрыемнае адценне пасіўнай агрэсіі і моўнай вайны. Спадзяюся, што мы прыйдзем да нейкага новага этапу тут і наш узровень дыскусій тэрміналогіі (агулам, ва ўсёй Вікіпедыі, а не з вамі асабіста) стане вышэйшым.

Plaga med (talk)23:17, 18 February 2023
 
 

Рэдагаванні

Вітаю. Патлумачце, калі ласка, са спасылкамі на слоўнікі -- чаму "рэдагаванні", а не "праўкі"? У be:wiki каля 15 гадоў ужываецца "правіць", чаму Вы вырашылі гэта раптам змяніць?

Maksim L. (talk)18:23, 18 December 2022

Вікідадзеныя→Вікіданыя

Вітаю. Звяртаю ўвагу, "дадзеныя" ў сэнсе data -- памылка, гл. пра гэта https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022#Вікідадзеныя_→_Вікіданыя і артыкул https://be.wikipedia.org/wiki/Даныя . Па ўсім інтэрфейсе зменена на Вікіданыя, у т.л. ліку на ўзроўні распрацоўнікаў вікі-рухавіка. Калі ласка, не вяртайце назад памылку, а дзе ўжо вярнулі -- адкаціце. Дзякуй.

Maksim L. (talk)12:08, 18 December 2022