Устаноўкі/ўстаноўкі → налады
Дзякуй, сапраўды. Не падумаў, што гэтае слова можа ўваходзіць у іншыя выразы. Я тады паспрабую скласьці агульны сьпіс, куды ўваходзяць выразы ўстаноўкі/устаноўкі і магчымыя варыянты, каб было адразу бачна, якія зьмены плянуецца зрабіць. Але ў новых перакладах, на маю думку, можна проста ўжо выкарыстоўваць «налады» замест «установак», і тут ніякіх праблемаў быць не павінна, каб спыняць агульны пераклад.
Замяніў робатам усе выразы [1], але яшчэ трэба іх праглядзець, каб паўсюль было дапасаваньне па склонах/родах і не было заменаў у выразах кшталту MediaWiki:Config-admin-error-password/be-tarask. Паспрабую заўтра ўсё скончыць.
Вялікі дзякуй!
Усё зрабіў. У пэўных паведамленьнях, дзе ня мог зразумець, пра што ідзе размова, крыху зьмяніў перафармуляваў выразы, каб яны падаваліся больш зразумелымі або чытэльнымі. Спадзяюся, што агульнай пасьлядоўнасьці паведамленьняў моцна не зламаў.