Тэхналёгія
Jump to navigation
Jump to search
Translatewiki.net выкарыстоўвае некалькі дапаможных тэхналёгіяў для паскарэньня працэсу перакладаньня і атрыманьня якасных вынікаў; каб атрымаць болей інфармацыі, глядзіце дапаможнік па перакладзе і дакумэнтацыю ў цэлым наконт рухавічку перакладу, датычнага ня толькі гэтай вікі.
Дапамога ў перакладзе
Найпростая дапамога ў перакладзе — сьпіс патэнцыйна карыснай інфармацыі.
- Пераклады на іншыя мовы
- Вы можаце выбраць, якія мовы Вы будзеце бачыць у час перакладу. Пераклады на выбраныя мовы будуць паказвацца, калі яны ўжо зробленыя. Пераклад на роднасную мову можа даць Вам падказку ў выбары слушнай лексыкі і граматычных канструкцыяў. Гэта таксама цікавы спосаб даведацца больш пра іншыя мовы.
- Дакумэнтацыя паведамленьняў
- Любое праграмнае забесьпячэньне зьмяшчае заблытаныя паведамленьні, якія цяжка зразумець нават у кантэксьце. Магчыма, гэтыя паведамленьні ўжо маюць дакумэнтацыю ў translatewiki.net, якая вам дапаможа. Калі ж гэта ня так, мы дапаможам вам яе здабыць. Дастаткова зьмясьціць запыт на нашай старонцы падтрымкі. Дакумэнтацыя апісвае кантэкст (кнопка, загаловак), значэньні зьменных і ўсё тое, што можа дапамагчы ў перакладзе.
- Праверка сынтаксу
- Мы рэалізавалі простыя праверкі, якія папярэджваюць вас пра памылкі кшталту нявыкарыстаных і невядомых зьменных, благое HTML-фарматаваньне і няпарныя дужкі. Гэтыя простыя памылкі могуць спрычыніцца да памылковага ці няправільнага адлюстраваньня, таму вельмі важна выявіць іх як мага раней.
Тэхналёгі перакладу
Гэта больш прасунутыя тэхналёгіі, якія дазваляюць скарыстацца дасягненьнямі ў галіне інфарматыкі і лінгвістыкі.
- Памяць перакладаў
- Мы выкарыстоўваем праграмнае забесьпячэньне памяці перакладаў з translate toolkit. Памяць перакладаў дапамагае вам рабіць больш пасьлядоўныя пераклады, паскарае працэс перакладу радкоў з аднолькавымі і падобнымі паведамленьнямі.
- Пераклад ад Yandex і Microsoft
- Вы таксама можаце выкарыстоўваць падказкі ад службы перакладаў Yandex ці Microsoft, калі яны падтрымліваюць Вашую мову. Няма болей патрэбы капіяваць і ўстаўляць уручную. Калі Вы пачынаеце пераклад, падказка ўжо знаходзіцца на старонцы!