Пераклад:Новы праект

From translatewiki.net
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Translating:New project and the translation is 100% complete.

Translatewiki.net хоча расьці

Мы шукаем больш праектаў! Не саромейцеся зьвязацца з намі і абмеркаваць, як можна дадаць ваш праект да translatewiki.net. Мы цэнім працу нашых перакладнікаў-дабраахвотнікаў, гэта азначае, што мы шукаем здаровыя праекты, якія актыўна разьвіваюцца ў агляднай будучыні. Мы таксама падкрэсьліваем важнасьць сувязі паміж перакладнікамі і распрацоўнікамі. Ніжэй кароткі пералік таго важнага, што мы спадзяёмся ўбачыць у новым праекце, і працэсы, якімі неабходна кіраваць пасьля прыняцьця.

Мы патрабуем…

Адкрытасьць
Адкрытасьць Мы прымаем толькі праекты з вольнымі ліцэнзіямі і адкрытым крынічным кодам. Мы самі вырашаем, якія праекты падтрымліваць. Нашыя вытокі паходзяць з МэдыяВікі ды Вікімэдыі, і для нас гэта найбольшыя вартасьці. Калі вашая праграма ня вольная, але вы тым ня меней хочаце выкарыстоўваць гэтае праграмнае забесьпячэньне, глядзіце дакумэнтацыю.
 
Разьвіцьцё
Разьвіцьцё Новы праект мусіць знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы і выкарыстоўваць сыстэму кантролю вэрсіяў. Мы ўжо знаёмыя з CVS, Subversion і Git. Праект мусіць пэрыядычна публікаваць абнаўленьні ці абнаўляць пераклады іншым чынам. Патрэбна як мага болей скараціць час дастаўкі перакладу ва ўжываньне (ПВУ). Ёсьць розныя спосабы дасягнуць гэтага, можна іх абмеркаваць.
 
Інтэграцыя
Інтэграцыя У ідэале пасьля перакладу вашага праекту праз translatewiki.net ягоная каманда павінна атрымаць права ўносіць зьмены ў ваш прадукт. Для гэтага патрэбная працэдура даданьня мовы і доступ для запісу (з захаваньнем зьменаў) прынамсі для аднаго супрацоўніка каманды translatewiki.net, каб гарантаваць інтэграцыю працы перакладчыкаў. Каманда Translatewiki.net назапасіла вялікі досьвед захоўваньня зьменаў у розных сыстэмах кантролю вэрсіяў.

Мы хацелі б...

Падтрымка i18n
Падтрымка i18n Мы падтрымліваем толькі сымбальную кадоўку UTF-8. Пажаданая падтрымка ў праграмным асяродзьдзі i18n для зьменных, розных формаў множнага ліку і пісьма справа налева. Таксама варта ўлічыць падтрымку розных граматычных формаў, склонаў, родаў удзельнікаў, калі да іх зьвяртаюцца наўпрост або іншыя ўдзельнікі згадваюць тых у тэкстах інтэрфэйсу. У гэтым найчасьцей здараюцца памылкі і затрымкі; каб пазьбегнуць іх, паспрабуйце прачытаць нашыя парады па перакладах для распрацоўнікаў.
 
Зносіны
Зносіны Распрацоўнік праекту мае быць актыўным у translatewiki.net, каб адказваць на пытаньні, паведамляць пра бліжэйшыя абнаўленьні, каардынавацца з групай распрацоўнікаў праекту ды інш. Наш падыход да перакладу найлепш працуе тады, калі інфармацыя як мага вальней абменьваецца між супольнасьцямі распрацоўнікаў і перакладнікаў. Сувязьнік праекту адыгрывае ў гэтым істотную ролю.
 
Фарматы файлаў
Фарматы файлаў Сыстэма translatewiki.net заснаваная на перакладзе файлаў. Перавага надаецца заснаваным на ключах фарматам, такім як уласьцівасьці Java ці фармат Ruby YAML. Сярод іншых падтрымваных фарматаў: масівы PHP, зьменныя PHP і Gettext. Калі вы плянуеце іншы фармат, паведамце пра гэта нам; з нашага досьведу, падтрымку новага файлавага фармату для вас дадаць параўнальна проста, калі вы адмысловец у PHP.


Усё яшчэ зацікаўленыя? Добра. Зьвяжыцеся з намі, калі ласка, на IRC-канале #mediawiki-i18n у freenode, э-поштай ці на старонцы падтрымкі. Хоць для вырашэньня любых пытаньняў і наладжваньня работы няма нічога лепшага за чат у рэальным часе. Калі ж вы сьпярша хочаце даведацца яшчэ нешта, то можаце паглядзець старонку перакладаў для распрацоўнікаў.