Уводзіны

From translatewiki.net
This page is a translated version of the page Translating:Intro and the translation is 100% complete.
translatewiki.net
Уводзіны
Давайце пачнём
Дапаможнік перакладніка
З чаго пачаць
Глядзіце таксама
Дапаможнік лякалізатара
Афляйнавы пераклад
ЧаП
Падтрымка

Уводзіны

Пераклад і лякалізацыя маюць важнае значэньне, таму што яны дазваляюць людзям, якія ня ведаюць ангельскай мовы, карыстацца праграмным забесьпячэньнем. MediaWiki выкарыстоўваецца, напрыклад, для працы Вікіпэдыі на шматлікіх мовах, і з-за гэтага пераклад MediaWiki нерасрэдна дазваляе людзям атрымліваць вольныя веды на іх роднай мове. Болей пра пераклад і лякалізацыю глядзіце на дакумэнтацыя Gettext і Вікіпэдыі.

Тут, на translatewiki.net мы будуем і няспынна паляпшаем інфраструктуру для палягчэньня лякалізацыі праектаў з адкрытым кодам і свабодных дакумэнтаў. Мы спрабуем дасягнуць дзьве нашыя мэты.

Наша першая мэта —- эфэктыўнасьць. Для павялічэньня эфэктыўнасьці працэсу мы цесна зьвязаны з працэсам распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, каб зьменшыць час інтэграцыі. У дадатак мы распрацоўваем інструмэнты для аўтаматызацыі інтэграцыі перакладаў. Гэта дапамагае перакладчыкам канцэнтравацца толькі на стварэньні найлепшых перакладаў.

Нашай другой мэтай зьяўляецца супрацоўніцтва. Уся сыстэма пабудавана на вікі. MediaWiki зьяўляецца папулярным вікі-рухавіком, які забясьпечвае аснову для пабудовы супрацоўнічаючых супольнасьцяў. Мы заклікаем перакладчыкаў дапамагаць адзін другому рознымі шляхамі, незалежна ад праектаў і моўных бар’ераў, і быць зьвязваючым зьвяном паміж распрацоўшчыкамі і перакладчыкамі.

Вам ня трэба быць праграмістам. Калі Вы ведаеце праграмнае забесьпячэньне вікі, Вы хутка навучыцеся карыстацца translatewiki.net. Адзіным патрабаваньнем зьяўляецца добрае веданьне моваў, вэб-браўзэра і кемлівасьць.

Флягман праекту translatewiki.net — MediaWiki — у цяперашні момант працуе болей чым з 300 мовамі. translatewiki.net атрымлівае кожны месяц абнаўленьні болей чым на 100 мовах.