Translating:З чаго пачаць

From translatewiki.net
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Translating:How to start and the translation is 100% complete.


translatewiki.net
Introduction
Getting started
Translation tutorial
How to start
See also
Localisation guidelines
Translating offline
FAQ
Support

Як пачаць

Першае, што вам спатрэбіцца, каб пачаць — уліковы запіс на translatewiki.net. Стварэньне ўліковага запісу займае менш за хвіліну і патрэбнае дзеля адсочваньня таго, над чым вы працавалі.

Пры стварэньні ўліковага запісу вам прапануюць некалькі тэставых перакладаў, каб пераканацца, што вы маеце базавае разуменьне моваў. Гэтыя пераклады не рабочыя, яны проста будуць параўнаныя са старымі перакладамі правераных удзельнікаў перад тым, як вам будзе нададзенае права перакладу рэальных паведамленьняў. Гэта значыць, што перакладзеныя вамі паведамленьні будуць выкарыстоўвацца ў наступных абнаўленьнях праграмы/вэбсайту!

Заставайцеся на сувязі

На старонцы падтрымкі вы можаце спытаць ці прапанаваць што заўгодна.

Партал мовай вашага інтэрфэйсу, напрыклад, portal:be-tarask — гэта асноўнае месца, дзе вы ўбачыце інфармацыю і статыстычныя зьвесткі пра моўную супольнасьць. Гэта таксама месца для сувязі зь іншымі перакладчыкамі на вашую мову, абмеркаваньня тэрміналёгіі і да т. п.

Special:WebChat дазваляе падлучацца да нашага IRC-каналу праз вэб-броўзэр. Падрабязьней пра IRC глядзіце на m:IRC. У скароце, вы можаце зьвязацца з распрацоўнікамі і супрацоўнікамі translatewiki.net у жывым этэры пры ўмове, што мы ў гэты час актыўныя.

Пачаць пераклад

Пасьля таго, як вы атрымалі дазвол на пераклад, вашым пунктам уваходу найхутчэй будзе інструмэнт перакладу. Ён пералічвае даступныя групы паведамленьняў, якія тут маем. Большасьць перакладаў зьдзяйсьняюцца з дапамогай гэтага інструмэнту; гл. дапаможнік.

Рэкамэндаваны працэс для перакладу MediaWiki

Перакладчыкі іншых праектаў могуць ігнараваць гэты сьпіс.

Пачытайце, калі Вы жадаеце даведацца болей. Чытаньне не зьяўляецца абавязковым, але рэкамэндуецца для лепшага разуменьня палепшаных магчымасьцяў лякалізацыі. Вы можаце некалькі дзён займацца перакладам, а потым вярнуцца, калі Вы спатрэбіцца болей інфармацыі.

Помніце: перакладайце спасылкі, прасторы назваў і паведамленьні як ёсьць і не адхіляйцеся ад крынічнага паведамленьня безь неабходнасьці!